# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Кніга “Апостал” Спірыдона Собаля.

Добры дзень, дарагія сябры і прыхільнікі нашага музея! З вамі рубрыка “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета”. Напярэдадні Новага года хочацца падзякаваць кожнаму, хто знаходзіць час кожны чацвер знаёміцца з нашымі «таямніцамі». Я спадзяюся, што гэты інфармацыйны праект чакае доўгая, цікавая і насычаная жыццё. І сёння мы пазнаёмім вас з яшчэ адным унікальным музейным прадметам. 5 гадоў таму фонды музея папоўніла ўнікальная кніга – “Апостал” Спірыдона Собаля. Не толькі для музея, але і для ўсяго горада, гэта знакавая падзея яшчэ і таму, што большасць старадрукаваных беларускіх выданняў знаходзяцца за…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Ноч Раства ў Ратушы!

❄️ ⛄️ ❄️ Ноч Раства ў Ратушы!!!! 🎄 ❄ 🎄 Сустрэць Калядную ноч у музеі? Вядома так!!! 🎄 ❄ 🎄Даведацца пра гісторыю Раства і здзейсніць займальнае падарожжа ў мінулае ў госці да гаспадара Ратушы Войту. 🎄 ❄ 🎄 Музей гісторыі Магілёва і бібліятэкі горада Магілёва запрашаюць усіх жадаючых на навагодні квэст «Ноч Раства ў Ратушы», які адбудзецца 24 снежня 2022 года ў 21.00 у будынку Ратушы па адрасе: вул. Ленінская, 1а. Уваход вольны. Вас чакаюць: 🎄 музычная гасцёўня; 🎄 “Магілёўская карчма»; 🎄 калядныя варажбы «Зазірні ў будучыню»; 🎄 кола фартуны;…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Работы Магілёўскага акварэліста М. І. Ліханенкі

Добры дзень, дарагія сябры! З вамі рубрыка «Музейныя таямніцы … або з гісторыі аднаго прадмета». Сёння мы прадстаўляем работу вядомага Магілёўскага акварэліста Мікалая Іванавіча Ліханенкі. Мікалай Іванавіч нарадзіўся ў 1949 годзе ў вёсачцы Цiнькова, Крычаўскага раёна, якую ён сам называў калыскай свайго натхнення. Вучыўся на факультэце графікі ў Віцебскім педагагічным інстытуце. Быў вучнем Ф. Гумена i І. Сталярова. З 1969 г. удзельнік мастацкіх выставак, а з 1974 г. прыняты ў склад Беларускага саюза мастакоў. Тэматыка работ Мікалая Іванавіча шырокая, але пераважае прырода, якая на працягу жыцця была галоўным спадарожнікам творчасці мастака.…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Лунніцы.

Дарагія сябры, як заўжды па чацвяргах з вамі праект “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета!” Лунніцы – старажытныя славянскія жаночыя ўпрыгожванні. Яны звязаны з культам плоднасці і ўрадлівасці. З культам начнога, “жаночага” сонца, гэта значыць з культам Месяца. Вытокі гэтага культа славяне запазычылі ў III – V стагоддзях у старажытных рымлянаў, для якіх было характэрна пакланенне жаночай багіне –  Селене, а яе сімвалам як раз і была выява Паўмесяца. Максімальнае выкарыстанне лунніц ва ўсходніх славян прыпадае на X – XI стагоддзе.  Гэтым часам датуюцца і знаходкі, якія экспануюцца ў Музеі гісторыі Магілёва. У залежнасці ад заможнасці гаспадыні…

>>>
# play # Ратуша Навіны

V Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”

Вось і завяршыўся V Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”. Форум даў сваім наведвальнікам унікальную магчымасць завочна пабываць ва ўсіх кутках Беларусі. Супрацоўнікі музеяў пазнаёмілі з напрацоўкамі, звязанымі з захаваннем гістарычнай памяці. Музей гісторыі Магілёва прыняў удзел у 2-ух намінацыях: Лепшая прэзентацыйная праграма, у якой быў прадстаўлены «Арт-праект «Магілёў вачыма гасцей», і «Лепшая Культурна-адукацыйная праграма» з праектам «Было яшчэ далёка да пераможнага салюту…». Дырэктар музея С. І. Бяспанскі прыняў удзел у працы секцыі «Патрыятычнае выхаванне праз музейную дзейнасць», у выніку чаго Музей гісторыі Магілёва узнагароджаны дыпломам 3 ступені ў намінацыі «Лепшая культурна-адукацыйная…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Часопіс «Кракадзіл»

Музей гісторыі Магілёва вітае ўсіх. З вамі Музейныя таямніцы…. або з гісторыі аднаго прадмета. Падзеі кастрычніка 1917 года прывялі да ўсталявання савецкай улады на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Пасля перамогі ў працяглай Грамадзянскай вайне 1917-1922 гадоў, пераадоленне разрухі, дзейнасць улады была засяроджаная на эканамічным развіцці. Адной з важных сфер з’яўляюцца СМІ, газеты і часопісы, якія дазваляюць пазнаваць аб важнейшых падзеях у краіне і свеце. З адным з такіх часопісаў я хачу пазнаёміць вас. З 1922 года пачаў выходзіць у друк часопіс «Кракадзіл». Спачатку ён выдаваўся ў выдавецтве «Рабочая газета», а…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Выданне 1887 года «Хроника белорусского города Могилева А.Трубницкого, М.Трубницкого»

Вітаем вас, шаноўныя аматары гісторыі! Рубрыка “Музейныя таямніцы” шточацьвер знаёміць вас з нашымі фондамі. Аднымі з першых музейных прадметаў у фондах нашага музея была калекцыя кніг, якую перадаў ў 1994 годзе вядомы магілёўскі пісьменнік і педагог, удзельнік абароны Магілёва 1941 года Міхаіл Іосіфавіч Шульман перад эміграцыяй у ЗША. У гэтай калекцыі ёсць каштоўнае выданне 1887 года «Хроника белорусского города Могилева А.Трубницкого, М.Трубницкого». Гэта першае асобнае і скарочанае выданне гарадской хронікі горада Магілёва, якая стваралася на працягу XVII – XIX стагоддзяў і якая ахоплівае перыяд з 1526 па 1856 год. Яна…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Сустрэча са старшынёй праўлення ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал”

Сёння ў Музеі гісторыі Магілёва адбылася сустрэча старшыні праўлення ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал” Маркава Марата Сяргеевіча з работнікамі сферы культуры горада Магілёва ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Камергерскі ключ.

Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! З вамі “Музейныя таямніцы…або з гісторыі аднаго прадмета”. У экспазіцыі музея прадстаўлены ўнікальны і рэдкі экспанат – камергерскі ключ, які належаў камергеру апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1732-1798 г.г.) і выяўлены ў адной з вёсак, якая знаходзіцца на стыку Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў. Камергерскі ключ – цырыманіяльны атрыбут камергера, які сімвалізуе яго прывілеяваны доступ у асабістыя пакоі манарха. Як правіла, выконваўся ў форме гіганцкага замкавага ключа. Да XVII стагоддзя ўключна ключ камергера адпіраў дзверы ў асабістыя пакоі кіраўніка. Дадзены асобнік ключа выкананы…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. “Горад якога няма. Гісторыя ў паштоўках. Працяг…”

Музейныя таямніцы…. або з гісторыі аднаго прадмета (“Горад якога няма. Гісторыя ў паштоўках. Працяг…”). Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! Малюнак на чарговай фотапаштоўцы пачатку ХХ стагоддзя, якая захоўваецца ў фондах нашага музея, даволі растыражаваны. Але менавіта дзякуючы такой папулярнасці, мы можам з гістарычнай дакладнасцю аднавіць некаторыя архітэктурныя асаблівасці каханай магілёўцамі і гасцямі нашага горада вуліцы Ленінскай або, як яна называлася ў той час, Вялікай Садовай. І сённяшні наш аб’ект, то рэдкае выключэнне, якое мы можам убачыць практычна ў арыгінале. Вуліца Ленінская, 35. У цяперашні час адзін з карпусоў Магілёўскага…

>>>