# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Шкляначкi для гарэлкі тыпу “шот”

👆З якога посуду пілі магілёўцы больш за 100 гадоў таму? Сёння аб гэтым крыху раскажуць “Музейныя таямніцы”. 📌У фондах нашага музея захоўваецца набор маленькіх шкляначак для гарэлкі тыпу “шот”. Такі маленькі аб’ём разлічаны адмыслова на адзін глыток моцнага напою. Гэты прыгожыя шкляначкі з матавага шкла выраблены ў пачатку ХХ стагоддзя на шклозаводзе “Неман”, які сёлета адзначае 130-годдзе. Завод быў заснаваны ў г. Бярозаўка Лідскага павету ў 1883 годзе мясцовым землеўладальнікам Зянонам Ленскім. Пазней Вільгельм Краеўскі і Юліус Столе, якія паходзілі з Багеміі, дасведчаныя тэхнолагі і арганізатары шкляной вытворчасці сталіся сперша…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Адкрыты доступ наведвальнікам да назіральнай пляцоўцы гарадской Ратушы.

😍З надыходам цёплых дзён Музей гісторыі Магілёва адкрыў доступ наведвальнікам да назіральнай пляцоўкі гарадской Ратушы. 👆 Менавіта тут, з вышыні птушынага палёту, можна атрымаць асалоду ад жывапісных відаў горада і яго наваколля, ды яшчэ і выкарыстоўваючы панарамны бінокль японскай вытворчасці FUJINON 25×150 з 25-кратным набліжэннем, які дазваляе атрымаць якасны відарыс выдаленых аб’ектаў з вялікай вышыні агляду. Калі мяняеш кут агляду, нават роднае і звыклае выклікае новыя ўражанні. Хто з нас адмовіцца зірнуць на родны горад пад іншым ракурсам. Перад вачыма адкрываюцца фантастычныя панарамныя віды на Задняпроўе і жывапісную лукавіну галоўнай…

>>>
# play # Ратуша Навіны

17 красавіка творчая cустрэча з народнай артысткай Беларусі, Нінай Шарубінай.

Дарагія сябры!!! 17 красавіка ў гарадской Ратушы адбудзецца творчая сустрэча з народнай артысткай Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, салісткай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Нінай Шарубінай. Ніна Шарубіна дэбютавала на сцэне Вялікага тэатра Беларусі ў 1998 годзе. Салісткай гэтага тэатра спявачка стала ў 2002-м. Яе ўнікальнаму голасу (лірыка-драматычнае сапрана) падуладныя самыя складаныя партыі сусветнага рэпертуару, а кожная роля на сцэне-шэдэўр. Яна спявала ў Аўстрыі, Германіі, Іспаніі, Нідэрландах, Францыі, Швейцарыі і інш. На сустрэчы з нашай зямлячкай, у гледачоў будзе магчымасць атрымаць асалоду ад не толькі цудоўнага выканання,…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Герб горада на гузіку.

Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! З вамі як заўсёды па чацвяргах “Музейныя таямніцы… ці з гісторыі аднаго прадмета”. Сёння мы пазнаёмім вас з дастаткова цікавым экспанатам – гербам горада на гузіку. На пазалочаным мундзірным гузіку, які экспануецца ў адным з вітрын экспазіцыі музея, наведвальнікі могуць убачыць трэці з гербаў г. Магілёва – герб 1781 года. Згодна з правам на самакіраванне Магілёў атрымаў і герб. Усяго за сваю гісторыю горад меў 3 гербы. Па прывілеі ад 28 студзеня 1577 года караля Польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя Магілёву быў…

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Нясумныя выходныя ў Музеі… Экскурсіі па экспазіцыі «Партрэт часу»

📌Нясумныя выходныя ў Музеі… У рамках праекту «Музейныя заняткі па выходных» адбыліся экскурсіі па экспазіцыі «Партрэт часу». 📌Дзе ж пазнаёміцца з творчасцю выдатных мастакоў – ураджэнцаў Беларусі??? Толькі ў НАС!!! Запрашаем і вас наведаць наш цудоўны музей!

>>>
# play # Ратуша Навіны

Прэзентацыя кнігі УКДБ па Магілёўскай вобласці “Легенда па імені “Слаўны”

Сёння ва ўстанове культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім. Е.Р.Раманава» адбылася прэзентацыя кнігі УКДБ па Магілёўскай вобласці “Легенда па імені “Слаўны”. Кніга прысвечана легендарнаму спецпадраздзяленню органаў дзяржаўнай бяспекі “Слаўны”, у складзе якога ваявалі людзі асаблівай загартоўкі: падрыхтаваныя чэкісты – лепшыя спартсмены СССР, а таксама адважныя добраахвотнікі, якія ўліліся ў склад атрада ў перыяд выканання ім пастаўленых задач на часова акупаванай тэрыторыі. Матэрыялы выдання, сярод якіх успаміны ветэранаў спецатрада, унікальныя архіўныя матэрыялы КДБ Рэспублікі Беларусь, найперш будуць цікавыя і карысныя маладому пакаленню як прыклад яркага, высакароднага і гераічнага служэння Айчыне і…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы: «Горад якога няма. Гісторыя ў паштоўках. Працяг.»

Музейныя таямніцы…ці з гісторыі аднаго прадмета. «Горад якога няма. Гісторыя ў паштоўках. Працяг.» Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! Прадстаўляем вашай увазе яшчэ адну паштоўку з фондаў нашага музея. На ёй, як вы бачыце, намалявана вуліца Малая Садовая, у наш час Піянерская. Менавіта там 6 снежня 1846 года па ініцыятыве княгіні С.П.Галіцынай, якая складалася ў Ведамстве ўстаноў імператрыцы Марыі, быў адкрыты дзіцячы прытулак. У 1870 годзе ён атрымаў назву “Мікалаеўскі” ў гонар памерлага цэсарэвіча Мікалая Аляксандравіча. Прытулак быў разлічаны на 50 месцаў і прымаў на апеку дзяўчынак усіх саслоўяў хрысціянскага…

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Нясумныя выхадныя ў Музеі…

📌Нясумныя выхадныя ў Музеі… У рамках праекта «Музейныя заняткі па выхадных» адбыліся экскурсіі па экспазіцыях музея «Магілёў эпохі Магдэбургскага права», а таксама экскурсіі ў выставачнай зале па экспазіцыі «Партрэт часу», якая знаёміць гледачоў з творчасцю выдатных мастакоў – ураджэнцаў Беларусі. 📌Тут можна пазнаёміцца з асноўнымі тэндэнцыямі развіцця беларускага мастацтва, разнастайнасцю стыляў і аўтарскіх індывідуальнасцей, а таксама асабістымі лёсамі канкрэтных людзей – сведкаў эпохі. Запрашаем і вас наведаць наш цудоўны музей!

>>>
# play # Ратуша Навіны

У рамках праекта “Музейныя заняткі па выхадных” адбыліся экскурсіі па экспазіцыях музея “Магілёў эпохі Магдэбургскага права”

Выходныя ў Музеі па традыцыі выдаліся плённымі. У рамках праекта “Музейныя заняткі па выхадных” адбыліся экскурсіі па экспазіцыях музея “Магілёў эпохі Магдэбургскага права”, дзе наведвальнікам больш падрабязна расказалі пра камергерскі ключ, які належаў камергеру апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Запрашаем і вас наведаць наш цудоўны музей!

>>>