# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Работы Магілёўскага акварэліста М. І. Ліханенкі

Добры дзень, дарагія сябры! З вамі рубрыка «Музейныя таямніцы … або з гісторыі аднаго прадмета».

Сёння мы прадстаўляем работу вядомага Магілёўскага акварэліста Мікалая Іванавіча Ліханенкі. Мікалай Іванавіч нарадзіўся ў 1949 годзе ў вёсачцы Цiнькова, Крычаўскага раёна, якую ён сам называў калыскай свайго натхнення. Вучыўся на факультэце графікі ў Віцебскім педагагічным інстытуце. Быў вучнем Ф. Гумена i І. Сталярова. З 1969 г. удзельнік мастацкіх выставак, а з 1974 г. прыняты ў склад Беларускага саюза мастакоў. Тэматыка работ Мікалая Іванавіча шырокая, але пераважае прырода, якая на працягу жыцця была галоўным спадарожнікам творчасці мастака. Толькі ёй былі прысвечаны сотні работ.

Частку творчай спадчыны майстра-акварэліста сям’я перадала ў дар Музею гісторыі Магілёва.