# play Выставачная зала Выставы Навіны Прома

Адкрыццё юбілейнай персанальнай выставы Валерыя Плаксіна

Установа культуры “Музей гісторыі Магілёва” запрашае ў выставачную залу на адкрыццё юбілейнай персанальнай выставы Валерыя Плаксіна 20 траўня ў 17.00.

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Ноч музеяў у Ратушы 2026

Установа культуры “Музей гісторыі Магілёва” запрашае на мерапрыемствы ў рамках міжнароднай акцыі «Ноч музеяў у Ратушы» 15 траўня, 18.00-23.00. Праграма Дата і час правядзення: 15 траўня 2026 года. Месца правядзення: Музей гісторыі Магілёва (Ратуша), вул. Ленінская,1а; Выставачная зала, вул. Першамайская 5-49 17.30-22.00  Выстава-продаж сувенірнай і рамеснай прадукцыі, майстар-класы майстроў і рамеснікаў аматарскага аб’яднання рамеснікаў “Магілеўскія майстры”, народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чараўніцы” УК «Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу», Аляксея Сапажкова, грамадскага аб’яднання «Шчырая майстэрня», працуе чаканшчык сувенірных манет (адкрытая пляцоўка перад Ратушай); дэгустацыя і продаж безалкагольнай прадукцыі ААТ «Кампанія…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Персанальная выстава Генадзя Карчэўскага “Магілёўскія эцюды”.

Адбылося адкрыццё персанальнай выставы знакамітага фотамастака Генадзя Карчэўскага “Магілёўскія эцюды”. На выставе больш за 100 работ аўтара. Кожная фатаграфія мае сваю гісторыю, сюжэты экспрэсіўныя, дынамічныя, большасць прысвечана роднаму гораду і, у гэтым плане, Генадзь з’яўляецца летапісцам Магілёва. Яшчэ ў савецкія гады аўтар захапіўся здымкай горада, яго жыхароў у розных сітуацыях, і па працах фотамастака можна ўбачыць, як горад мяняўся. Асобная частка экспазіцыі – гэта партрэты. Выстава будзе дзейнічаць да 27 красавіка.

>>>
# play Выставачная зала Навіны

Майстар-клас па вырабе ёлачных цацак прайшоў выставачнай зале.

У выставачнай зале прайшоў традыцыйны майстар-клас па вырабе ёлачных цацак для нашых асаблівых гасцей, якія пражываюць у Солтанаўскім псіханеўралагічным інтэрнаце. Яго правялі Алена Іванчыкава і Любоў Шаўчук, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання магілёўскіх рамеснікаў “Шчырая майстэрня”. Такія творчыя заняткі развіваюць лагічнае мысленне, назіральнасць, цярпенне, дораць жыццёвыя сілы. Цёплая сяброўская атмасфера, сумесная праца, узаемадапамога і навагодняя тэматыка выставы дапамагла ўсім адчуць набліжэнне Калядаў!

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава “Гарады фарбамі і літарамі”.

Адбылося адкрыццё персанальнай выставы прадстаўніка магілёўскай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”, члена творчага саюза мастакоў Расіі Ігара Адамовіча. Аўтар прадставіў серыю карцін, напісаных у жанры гарадскога пейзажа, у кампазіцыі якіх прысутнічае каліграфія. Выстава так і называецца – “Гарады фарбамі і літарамі”. Будзе дзейнічаць да 8 верасьня.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямнiцы. Круцыфікс “Ля Салет”

Вітаем Вас, шаноўныя аматары даўніны. Сёння мы распавядзем пра яшчэ адзін прадмет з фондаў нашага музея. У 2015 годзе дабрадзей нашага музея Казакоў Валерый Мікалаевіч перадаў музею каштоўны экспанат – круцыфікс “Ля Салет”, які бытаваў у Магілёве ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Круцыфікс вышынёй 22 см з меднага сплаву звяртае ўвагу незвычайным выглядам, такі тып нечаста сустракаецца на нашых абшарах. Магчыма гэты круцыфікс быў прывезены з Заходняй Еўропы. 19 верасня 1846 года ў Францыі каля горада Ля-Салет-Фалаво адбылося яўленне Багародзіцы двум маладым пастухам. На грудзях Маці Божай візіянеры…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Магілёў вачыма гасцей 2017-2024.

З 31 ліпеня па 18 жніўня будзе дзейнічаць рэтраспектыўная выстава “Магілёў вачыма гасцей 2017-2024”. У экспазіцыі больш за 50 твораў, напісаных у розных стылях і жанрах, якія адлюстроўваюць жыццё нашага горада праз свабоднае абстрактна-рэалістычнае бачанне аўтараў. Выставачны праект аб’яднаў мастакоў з многіх краін свету: Расіі, Турцыі, Арменіі, Македоніі, Украіны, Індыі, Іарданіі, Узбекістана, Літвы, Латвіі, Азербайджана, Кітая. 2 жніўня ў 17:00 у выставачнай зале (г. Магілёў, вул. Болдзіна,1) адбудзецца прэзентацыя выстаўкі з удзелам старшыні ГА «Беларускі Саюз мастакоў» Глеба Отчыка, мастакоў арт-пленэра «Магілёў вачыма гасцей» 2024 года, прадстаўнікоў Магілёўскай арганізацыі Беларускага…

>>>
# play # Ратуша Выставы Навіны

Шэдэўры калекцыі і ўнікальныя артэфакты музея-запаведніка «Нясвіж» у Магілёўскай Ратушы

Магілёўская Ратуша стала пляцоўкай для перасовачнага юбілейнага праекту Нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка “Нясвіж”. Фотавыстава “Шэдэўры калекцыі і ўнікальныя артэфакты музея-запаведніка “Нясвіж” вельмі арганічна працягвае цыкл выставак “Беларусь XXI стагоддзя”. Пачатак дзевяностых гадоў ХХ стагоддзя адзначыўся карэннымі пераўтварэннямі ў жыцці грамадства. Аднак менавіта гэты нестабільны перыяд стаў часам адраджэння і стварэння новых музейных комплексаў. 2 ліпеня 1993 года выйшла Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па адраджэнні гісторыка-культурнай спадчыны і развіццю г. Нясвіжа”. Згодна з Пастановай быў заснаваны Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік “Нясвіж”, які праз некаторы час атрымаў таксама статус музея. За…

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Выставы Навіны

Магілёў вачыма гасцей

Арт-праект “Магілёў вачыма гасцей” традыцыйна праходзіць у нашым горадзе з 2017 года. Удзельнікамі пленэру былі жывапісцы з Расіі, Індыі, Турцыі, Македоніі, Арменіі і многіх іншых краін, усяго больш за 60 мастакоў. Мэтай арт-праекта з’яўляецца знаёмства гасцей з гісторыяй нашага старажытнага і адначасова маладога горада, творчае пераасэнсаванне ўбачанага і стварэнне на аснове гэтага жывапісных твораў. Арт-праект 2024 года праходзіць з удзелам вядомых беларускіх мастакоў. Вынікам гэтага творчага праекта будзе ўрачыстае адкрыццё выставы ў канферэнц-зале Ратушы 17 ліпеня ў 16:00, затым новыя творы, прысвечаныя нашаму любімаму гораду, папоўняць калекцыю “Жывапіс” музея гісторыі…

>>>