# play Выставачная зала Выставы Навіны

Персанальная выстава Генадзя Карчэўскага “Магілёўскія эцюды”.

Адбылося адкрыццё персанальнай выставы знакамітага фотамастака Генадзя Карчэўскага “Магілёўскія эцюды”.
На выставе больш за 100 работ аўтара. Кожная фатаграфія мае сваю гісторыю, сюжэты экспрэсіўныя, дынамічныя, большасць прысвечана роднаму гораду і, у гэтым плане, Генадзь з’яўляецца летапісцам Магілёва.
Яшчэ ў савецкія гады аўтар захапіўся здымкай горада, яго жыхароў у розных сітуацыях, і па працах фотамастака можна ўбачыць, як горад мяняўся.
Асобная частка экспазіцыі – гэта партрэты.
Выстава будзе дзейнічаць да 27 красавіка.