Выстава творчых работ дзяцей з асаблівасцямі развіцця і іх бацькоў “Іншыя” адкрыецца 3 снежня
У выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” будзе прадстаўлена выстава творчых работ дзяцей з асаблівасцямі развіцця і іх бацькоў “Іншыя”. Наведвальнікі змогуць убачыць, якім бачаць свет юныя мастакі і тыя, хто кожны дзень падтрымлівае іх на шляху да самавыяўлення. У экспазіцыі прадстаўлены работы дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў з асаблівасцямі развіцця і іх бацькоў. Дзіцячыя творчыя работы прадстаўлены ў розных катэгорыях: выяўленчае мастацтва, жывапіс, малюнак, аплікацыя, лепка і пластыка, 3D‑мадэляванне, дэкаратыўна‑прыкладное мастацтва, змяшаная тэхніка. Бацькі, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця, прадставілі свае работы ў катэгорыях: жывапіс, графіка, пластыка,…
>>>