У Музеі гісторыі Магілёва прайшоў адзіны дзень інфармавання
19 лістапада ў працоўным калектыве КК «Музей гісторыі Магілёва» адбыўся адзіны дзень інфармавання. Цэнтральнай тэмай сустрэчы стала “Беларускі каравай — 2026: харчовая бяспека краіны”.
У рамках мерапрыемства супрацоўнікі музея абмеркавалі ключавыя дасягненні аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь, а таксама фактары, якія забяспечваюць стабільнасць унутранага харчовага рынку. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням высокай якасці айчынных прадуктаў харчавання, самазабеспячэння краіны асноўнымі відамі харчавання і экспартнаму патэнцыялу беларускіх вытворцаў.
Абмеркаванне дазволіла калектыву глыбей азнаёміцца з актуальнымі напрамкамі развіцця аграсектара і роляй Беларусі ў забеспячэнні харчовай бяспекі.

