Экскурсіі

Увага! У сувязі з правядзеннем у музеі афіцыйных, урачыстых і святочных мерапрыемстваў, просім загадзя ўдакладняць інфармацыю пра магчымасць наведвання экспазіцыі.

Уваходны білет у Ратушу: 3,20 руб. (дарослыя), 1,60 руб. (дзеці і студэнты).

Экскурсія па экспазіцыі (45 хвілін, група да 25 чалавек): 13,00 руб. для дарослых, школьнікаў і студэнтаў.

Экскурсія па Магілёву (тэматычны занятак) – 40,00 руб. за 1 гадзіну.

Наведванне вежы Ратушы з выхадам на назіральную пляцоўку і пад’ёмам да гадзінніка – 5,00 руб. з чалавека (30 хвілін).
Графік наведвання гадзіннага механізму і назіральнай пляцоўкі:
10 гадзін 50 хвілін
11 гадзін 50 хвілін
12 гадзін 50 хвілін
13 гадзін 50 хвілін
14 гадзін 50 хвілін
15 гадзін 50 хвілін
16 гадзін 50 хвілін
Асобы да 16 (шаснаццаць) гадоў дапускаюцца толькі ў суправаджэнні бацькоў.

НАВЕДВАННЕ ЗАБАРОНЕНА:
– дзецям да 7 (сямі) гадоў;
– цяжарным жанчынам;
– наведвальнікам, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення;
– людзям з інваліднасцю I і II групы.

Запіс на экскурсіі: (80222)78-59-68 – кожны дзень з 10.00 да 17.00 (абед з 13.00 да 14.00)

Поўны прэйскурант цэн на паслугі можна спампаваць тут

Наведвальнікі маюць права бясплатнага наведвання экспазіцый і выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, адзін раз у месяц – апошнюю сераду месяца (загад N61 ад 29.09.2022 г.), а інвалідам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, дзецям да сямі гадоў, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейным работнікам – пастаянна. (арт. 164 п. 4 Кодэкса аб культуры Рэспублікі Беларусь).