# play # Ратуша Навіны

Ноч Раства ў Ратушы!

❄️ ⛄️ ❄️ Ноч Раства ў Ратушы!!!!

🎄 ❄ 🎄 Сустрэць Калядную ноч у музеі? Вядома так!!!
🎄 ❄ 🎄Даведацца пра гісторыю Раства і здзейсніць займальнае падарожжа ў мінулае ў госці да гаспадара Ратушы Войту.
🎄 ❄ 🎄 Музей гісторыі Магілёва і бібліятэкі горада Магілёва запрашаюць усіх жадаючых на навагодні квэст «Ноч Раства ў Ратушы», які адбудзецца 24 снежня 2022 года ў 21.00 у будынку Ратушы па адрасе: вул. Ленінская, 1а.

Уваход вольны.

Вас чакаюць:
🎄 музычная гасцёўня;
🎄 “Магілёўская карчма»;
🎄 калядныя варажбы «Зазірні ў будучыню»;
🎄 кола фартуны;
🎄 займальныя гульні, конкурсы і многае іншае.

Спецыяльным падарункам для першых 10 удзельнікаў, якія пройдуць квэст, стане экскурсія па Ратушы!!!