# play # Ратуша Навіны

V Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”

Вось і завяршыўся V Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”. Форум даў сваім наведвальнікам унікальную магчымасць завочна пабываць ва ўсіх кутках Беларусі. Супрацоўнікі музеяў пазнаёмілі з напрацоўкамі, звязанымі з захаваннем гістарычнай памяці.

Музей гісторыі Магілёва прыняў удзел у 2-ух намінацыях: Лепшая прэзентацыйная праграма, у якой быў прадстаўлены «Арт-праект «Магілёў вачыма гасцей», і «Лепшая Культурна-адукацыйная праграма» з праектам «Было яшчэ далёка да пераможнага салюту…».

Дырэктар музея С. І. Бяспанскі прыняў удзел у працы секцыі «Патрыятычнае выхаванне праз музейную дзейнасць», у выніку чаго Музей гісторыі Магілёва узнагароджаны дыпломам 3 ступені ў намінацыі «Лепшая культурна-адукацыйная праграма па патрыятычнаму выхаванню». У рамках форуму музей гісторыі Магілёва прадставіў тэматычную пляцоўку пад агульным слоганам “Мы падымаем памяць з зямлі”, дзе можна было ўбачыць прадметы перыяду Вялікай Айчыннай вайны, знойдзеныя на Буйніцкім полі і партрэты загінуўшых на Магілёўшчыне байцоў Савецкай арміі, чые астанкі былі паднятыя падчас пошукавых экспедыцый. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч, наведаўшы тэматычную пляцоўку, быў зацікаўлены праектам будаўніцтва музея Воінскай Славы Магілёўскай вобласці ў раёне мемарыяльнага комплексу “Буйніцкае поле”.