# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Часопіс «Кракадзіл»

Музей гісторыі Магілёва вітае ўсіх. З вамі Музейныя таямніцы…. або з гісторыі аднаго прадмета.

Падзеі кастрычніка 1917 года прывялі да ўсталявання савецкай улады на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Пасля перамогі ў працяглай Грамадзянскай вайне 1917-1922 гадоў, пераадоленне разрухі, дзейнасць улады была засяроджаная на эканамічным развіцці. Адной з важных сфер з’яўляюцца СМІ, газеты і часопісы, якія дазваляюць пазнаваць аб важнейшых падзеях у краіне і свеце. З адным з такіх часопісаў я хачу пазнаёміць вас.

З 1922 года пачаў выходзіць у друк часопіс «Кракадзіл». Спачатку ён выдаваўся ў выдавецтве «Рабочая газета», а з 1932 года – у выдавецтве газеты «Праўда». Перыядычнасць выдання 3 разы ў месяц. У лепшыя часы тыраж дасягаў 6,5 млн. асобнікаў.

На старонках выдання, багата ілюстраваных каляровымі і чорна-белымі карыкатурамі, выкрываліся язвы і заганы тагачаснага Савецкага грамадства, асабліва ў перыяд новай эканамічнай палітыкі. Асаблівая ўвага надавалася абароне правоў людзей працы. Савецкі чытач даведваўся аб міжнародных падзеях. У гады Вялікай Айчыннай вайны часопіс сваімі матэрыяламі ўсяляў у людзей веру ў перамогу і падымаў ім настрой, бо добрае пачуццё гумару дазваляе лягчэй перажываць часовыя цяжкасці.

Пасля перамогі аднаўлялася эканоміка. СССР імкліва развіваўся ў эканамічным плане ў 50-60 я гг. А там, дзе добра развіта эканоміка, вялікае значэнне надаецца культурнаму жыццю. Увагу да гэтых аспектаў жыцця чалавека мы і знаходзім, чытаючы і праглядаючы дадзены часопіс.

У фондах музея гісторыі Магілёва знаходзіцца падшыўка нумароў часопіса 1968 года выдання. Яны з’яўляюцца каштоўнай крыніцай інфармацыі аб гісторыі савецкага перыяду. Жыхары нашага горада папаўнялі свае асабістыя бібліятэкі дадзеным перыядычным выданнем.

Падводзячы вынік хочацца адзначыць, што і пасля распаду СССР, ён працягваў выдавацца ў Расіі. Аднак у сувязі з эканамічнымі цяжкасцямі ў 2000 годзе быў зачынены.

Старшы навуковы супрацоўнік, Сухаркоў В.В.