# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. “Горад якога няма. Гісторыя ў паштоўках. Працяг…”

Музейныя таямніцы…. або з гісторыі аднаго прадмета (“Горад якога няма. Гісторыя ў паштоўках. Працяг…”).

Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! Малюнак на чарговай фотапаштоўцы пачатку ХХ стагоддзя, якая захоўваецца ў фондах нашага музея, даволі растыражаваны. Але менавіта дзякуючы такой папулярнасці, мы можам з гістарычнай дакладнасцю аднавіць некаторыя архітэктурныя асаблівасці каханай магілёўцамі і гасцямі нашага горада вуліцы Ленінскай або, як яна называлася ў той час, Вялікай Садовай.

І сённяшні наш аб’ект, то рэдкае выключэнне, якое мы можам убачыць практычна ў арыгінале. Вуліца Ленінская, 35. У цяперашні час адзін з карпусоў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.А. Куляшова, помнік грамадзянскага дойлідства ў эклектычным стылі пабудовы 1898 года. Знакаміты дом Магілёўскага мільянера купца Бабовіка. У свой час гэта быў самы вялікі і багаты дом у Магілёве. На першым паверсе размяшчаўся гастраном, параўнальны, па словах відавочцаў, з маскоўскай крамай купца Елісеева. Пакоі другога і трэцяга паверхаў здаваліся ў наём. Існуе легенда, што аднойчы Бабовік прайграў свой дом у карты за мільён рублёў. Так гэта ці не – невядома, але пасля уладальнікам гэтага дома значыўся ўжо Шмерлинг.

Але гэта ўжо іншая музейная таямніца…

Галоўны захавальнік фондаў, С.П. Атрошчанка