# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Магілёўскі замак

Добры дзень! Як заўсёды, па чацвяргах, з вамі праект “Музейныя таямніцы…або з гісторыі аднаго прадмета”.

У экспазіцыі музея знаходзіцца макет Магілёва сярэдзіны ХVII стагоддзя, які выкананы вядомым магілёўскім мастаком Васілём Васільевічам Камаровым. Васіль Камароў – сапраўдны прафесіянал з акадэмічнай адукацыяй, член Беларускага саюза мастакоў, удзельнік разнастайных выстаў, аўтар мноства карцін, годных самых высокіх эпітэтаў. Значнае месца ў яго творчасці займае гістарычная тэма. Камароў імкнецца прытрымлівацца рэальна існавалым краявідам і планам, фрагментарна аднаўляе той горад, які быў калі-то, і тут важная кожная дэталь. Па творах Камарова можна вывучаць гісторыю архітэктуры горада, і нават увогуле гісторыю Магілёва, настолькі скрупулёзна і дэталёва ён падыходзіць да стварэння сваіх твораў, але пры гэтым ён уносіць невялікія творчыя карэктывы. Напрыклад, Магілёўскі замак (цяпер парк Горкага) быў прыкладна такім, якім камароў адлюстраваў яго. На макеце – Барыса-Глебская царква, першапачаткова пабудаваная як жылы дом і потым пераабсталяваная пад царкву, касцёл Святога Антонія, Успенская царква, купал храма быў выкладзены ні жалезам, ні так званай «дранкай», а беларускай кафляй. «Што тычыцца гісторыі, то лёс звёў мяне з найцікавымі гісторыкамі і знаўцамі мастацтва: Чарняўскім, Ткачовым, Нікалаевым. Шчаслівы, што, і маімі стараннямі ў тым ліку, сёння на плошчы над Дняпром стаіць Ратуша», – сказаў Васіль Васільевіч.