# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Камергерскі ключ.

Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! З вамі “Музейныя таямніцы…або з гісторыі аднаго прадмета”.

У экспазіцыі музея прадстаўлены ўнікальны і рэдкі экспанат – камергерскі ключ, які належаў камергеру апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1732-1798 г.г.) і выяўлены ў адной з вёсак, якая знаходзіцца на стыку Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў.

Камергерскі ключ – цырыманіяльны атрыбут камергера, які сімвалізуе яго прывілеяваны доступ у асабістыя пакоі манарха. Як правіла, выконваўся ў форме гіганцкага замкавага ключа. Да XVII стагоддзя ўключна ключ камергера адпіраў дзверы ў асабістыя пакоі кіраўніка.

Дадзены асобнік ключа выкананы з пазалочанай бронзы з дапамогай вельмі тонкай ювелірнай працы. Наверша ключа ўяўляе сабой вянок, над якім дамінуе каралеўская карона. Унутры вянка – гербы Рэчы Паспалітай, ВКЛ і фамільны герб Панятоўскага «Бык». На жаль, некаторыя фрагменты ключа страчаны пры абставінах, магчыма звязаных з вайной 1812 года або рэвалюцыйнымі падзеямі.

Навуковы супрацоўнік, П. І. Хаванскі