# play Выставачная зала Выставы Навіны

Арт-праект “Клумбавосень”. Фотасправаздача

16 лістапада ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва пачаў працу Арт-праект прадстаўніка Беларускага саюза мастакоў, мастака музея Марыны Несцярук. У арт-праекце, які называецца “Клумбавосень”, прадстаўлены больш за 50 жывапісных палотнаў аўтара. Тут у асноўным яе любімыя жанры-нацюрморты, пейзажы. Але ёсць і кампазіцыі, якія апяваюць гімн прыродзе, а таксама карціны, на якіх адлюстраваны лёгка пазнавальныя месцы Магілёва. Гледзячы на “Клумбувосень”, глядач апускаецца ў калейдаскоп фарбаў, хоць за акном яны бляклыя.