Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Накладка з выявай евангеліста Іаана XVII cтагоддзя.
Дарагія сябры, як заўжды па чацвяргах з вамі праект “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета”. Адной з каштоўных знаходак магілёўскіх археолагаў з’яўляецца срэбраная, пазалочаная звонку, накладка з выявай евангеліста Іаана XVII cтагоддзя. Рэч выканана ў стылі барока. Яна калісці аздабляла вокладку напрастольнага Евангелля. Іаан адлюстравана разам з уласным сімвалам – арлом. Арол сімвалізуе сабой юнацтва і сілу. Дарэчы, евангеліст Іаан быў самым маладым па ўзросту сярод евангелістаў. Арол таксама сімвалізаваў недасягальную вышыню слова Божага, евангельскага вучэння і таямніц веры. Выявы чатырох евангелістаў з іх сімваламі у храме звычайна змяшчаюцца…
>>>