Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Памятны каранацыйны кубак
Вітаем вас, шаноўныя сябры! З вамі зноў “Музейныя таямніцы”.
У фондах музея гісторыі Магілёва захоўваецца некалькі рэчаў, звязаныя з апошнім імператарам Расійскай Імперыі і яго эпохай. Сярод іх – памятны каранацыйны кубак з вензелямі Іх Вялікасцяў у память аб каранацыі Мікалая ІІ і Аляксандры Фёдараўны.
Гэтая каранацыя адбылася ў аўторак 14 (26) мая 1896 года ва Успенскім саборы Маскоўскага Крамля і сталася апошняй у Расійскай Імперыі.
Такія кубкі вырабляліся ў некалькіх колерах, дарыліся ахоўнікам парадку ў памятныя дні, маглі быць у камплекце ўзнагароднога посуду разам з дзвюмя талеркамі.
Кубак конусападобнай формы зроблены з паліванага фаянсу, таварыствам заводаў М.С. Кузняцова ў Цвяры, мае вышыню 115 мм.
Гэты кубак вы можаце пабачыць у галоўнай экспазіцыі нашага музея.
Старшы навуковы супрацоўнік Наталля Прачакова.