# play # Буйніцае поле # Ратуша Гісторыя Навіны Прома

ПАБУДУЕМ МУЗЕЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ РАЗАМ

ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ МАГІЛЁЎШЧЫНЫ!

Звяртаемся да Вас, кіраўнікам раёнаў і гарадоў, прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама ветэранам і моладзі, студэнтам і школьнікам, каму дарагая наша гісторыя, памяць пра подзвігі продкаў, шматтысячных ахвяр ваеннага ліхалецця, пасільна паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі па зборы сродкаў на стварэнне музея вайсковай славы Магілёўскай вобласці на Буйніцкім полі. Для сённяшняга пакалення Вялікая Айчынная вайна, якая пакінула глыбокі след у памяці народа, стала гісторыяй. Сведак смяротнай сутычкі з жорсткім і моцным ворагам засталося зусім няшмат, але памяць народа захоўвае сваю гісторыю. Менавіта таму мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых, каму неабыякавая гісторыя Прыдняпроўскага краю з заклікам падтрымаць рашэнне – сабраць добраахвотныя ахвяраванні і пералічыць іх на будаўніцтва музея. Цэнтральная экспазіцыя музея будзе прысвечана абароне Магілёва і Дняпроўскага рубяжа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Буйніцкае поле было цэнтральным месцам у абароне Магілёва, таму і абрана пляцоўкай для будучага комплексу.

Кожны рубель – гэта ўклад ўдзячных нашчадкаў у ушанаванне светлай памяці герояў.

Рэквізіты рахунку для пералічэння дабрачынных узносаў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы УК “Музей гісторыі Магілёва” і развіццё музейнай справы:

Установа культуры “Музей гісторыі Магілёва”
УНП 790203960
212030 г. Магілёў, вул. Ленiнская, 1а
тэл. 24-50-10, факс 24-50-11, 24-72-62 (бухгалтэрыя)
Эл. пошта info@museumhm.by

р/с BY43AKBB36420146731477000000
у Магілёўскім абласным упраўленні № 700 ААТ “”ААБ Беларусбанк”,

г. Магилёў, вул. Першамайская, 71
БІК АКВВВУ2Х, УНП 100325912

Дырэктар: Бяспанскі Сяргей Іванавіч, дзейнічае на падставе Статута.