Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Мясцовая газета “Саха і молат”
Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! З вамі рубрыка “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета”. Кастрычнік 1917 г. аказаў уплыў на жыццё Магілёва. Савецкая ўлада, усталяваная ў горадзе, запатрабавала стварэння новых сродкаў масавай інфармацыі, у якіх падзеі асвятляліся б з пункту гледжання бальшавікоў, прычым яны мусілі б улічваць мясцовыя асаблівасці. Такім сродкам масавай інфармацыі стала мясцовая газета “Саха і молат”. Яна была заснавана павятова-гарадскім выканаўчым камітэтам, а пасаду рэдактара сумяшчаў з асноўнай пасадай старшыня гарадскога рэвалюцыйнага камітэта І.Геранімус. Рэдакцыя размяшчалася ў будынку Стаўкі. Газета выходзіла штодня, асноўная мова руская.…
>>>