# play # Ратуша Выставы Навіны

28 чэрвеня ў Магілёў прыбудзе мабільная экспазіцыя «Дарогамі памяці»

Дарагія магілёўцы і госці нашага горада!

28 чэрвеня ў дні святкавання 755-годдзя горада Магілёва ў рамках патрыятычнага праекта “дарогамі памяці” ў абласны цэнтр прыбудзе мабільная экспазіцыя, створаная з фондаў музея Вялікай Айчыннай вайны. Мабільны музей размесціцца на пляцоўцы каля гарадской ратушы. Працаваць мабільны музей будзе ў Магілёве ўсяго адзін дзень, усе жадаючыя змогуць бясплатна паглядзець экспанаты, а таксама зрабіць памятныя фота – для гэтага будуць абсталяваныя спецыяльныя фотазоны.

У мабільным музеі будуць прадстаўлены 5 раздзелаў, якія раскажуць аб пачатку вайны на тэрыторыі нашай краіны, партызанах і падпольшчыках, юных патрыётах, што сталі на абарону сваёй Радзімы ад ворагаў. Таксама можна будзе пазнаёміцца з гісторыяй вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Акрамя гэтага, наведвальнікам раскажуць пра гераізм работнікаў чыгуначнага транспарту і ролю ваенных фотакарэспандэнтаў у асвятленні падзей вайны ў кінастужках і фотаздымках. Падчас працы экспазіцыі экскурсаводы раскажуць аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.