Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Часопіс “Iскры”
Добры дзень, дарагія сябры! Як заўсёды, па чацвяргах з вамі рубрыка “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета” У пачатку XX стагоддзя эканоміка Расійскай імперыі развівалася вельмі імкліва. Дабрабыт нашых жыхароў рос, што дазваляла ім выдзяляць сродкі на куплю газет і часопісаў. Выдавецтвы друкавалі часопісы рознай тэматыкі, накіраванасці і палітычных поглядаў. Часам сярод іх сустракаліся не толькі ілюстраваныя выданні, але і такія, у якіх было шмат карыкатур. Адным з такіх перыядычных выданняў з’яўляўся штотыднёвы ілюстраваны мастацка-літаратурны часопіс “Iскры”. Ён быў дадаткам да газеты “Рускае Слова”. Пачаў выдавацца ў 1901 годзе…
>>>