# play # Ратуша Навіны

Магілёў памятае. Створым сямейны альбом Вялікай Перамогі.

Дарагія Магілёўцы!

Напярэдадні свята 9 мая – Дня Перамогі ўпраўленне культуры Магілёўскага гарвыканкама і ўстанова культуры «Музей гісторыі Магілёва» прапануе прыняць удзел у праекце па стварэнні інтэрактыўнай экспазіцыі “Магілёў памятае. Створым сямейны альбом Вялікай Перамогі” у імя памяці тых, хто здзейсніў подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны. Так давайце занясем сваю лепту ў агульны праект і ўмацуем цікавасць да гісторыі Вялікай Перамогі.

Для ўдзелу ў дадзеным праекце неабходна адправіць/прынесці ў Музей гісторыі Магілёва (гарадская ратуша) фатаграфіі ваенных гадоў, лісты і невялікі аповяд пра блізкага чалавека, чыя гісторыя звязана з вызваленнем Беларусі, гісторыяй Вялікай Перамогі. па адрасе вул. Ленінская, 1а, або на электронную пошту Info@museumhm.by. Усе гісторыі будуць размешчаны да Дня Перамогі ў спецыяльна створаным агульным “сямейным альбоме”, які будзе экспанавацца ў Музеі гісторыі Магілёва.

Адміністрацыя музея гарантуе захаванасць рэліквій і верне іх уладальнікам пасля заканчэння праекта, а ўсе ўдзельнікі будуць запрошаныя на адкрыццё выставы.

Прадметы для выставы можна прынесці па 26 красавіка.

Больш падрабязна аб праекце па тэл.: 24 50 11, кантактная асоба – намеснік дырэктара Лепяцёнак Наталля Міхайлаўна.

Адрас: вул. Ленінская, 1а, Музей гісторыі Магілёва (Ратуша).