# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Часопіс “Звъзда”

Добры дзень, дарагія сябры! Як заўсёды па чацвяргах з вамі рубрыка “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета”. Фонды нашага музея пастаянна папаўняюцца і музейныя прадметы дазваляюць даведацца аб тых ці іншых падзеях з побыту гараджан нашага горада канца XIX-пачатку XX стагоддзя. Эканамічнае развіццё дазваляла нашым жыхарам таго часу частку сродкаў накіроўваць на фарміраванне асабістых бібліятэк, у якія ўваходзілі не толькі газеты але і часопісы.
У гэтым неацэнную дапамогу ім аказваў перыядычны друк. Выдавалася вялікая колькасць часопісаў і газет як у сталіцы імперыі Санкт-Пецярбургу, так і ў губернскіх гарадах. Яны мелі розныя напрамкі ў залежнасці ад поглядаў выдаўцоў, але сярод іх вылучаліся мастацка-літаратурныя часопісы.
З адным такім часопісам я і хачу вас пазнаёміць. Часопіс “Звъзда” пачаў выдавацца ў 1886 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Ён знаёміў чытачоў з творамі літаратуры лепшых пісьменнікаў. Першым рэдактарам яго на працягу сямі гадоў быў Вісарыён Вісарыёнавіч Камароў грамадскі дзеяч, удзельнік руска-турэцкай вайны 1877-1878 гг., палкоўнік рускай арміі, а таксама генерал сербскай арміі. Спачатку друкаваўся з перыядычнасцю штотыдзень, з 1901 г. – 2 разы на тыдзень, з 1903г. – 4 разы на тыдзень. Потым выходзіў пад назвай: “Панядзелак”.
Прадстаўлены экспанат складаецца з аднаго ліста. У верхняй частцы літарамі чорнага колеру надрукавана назва “Звъзда”, затым ілюстрацыі. Ніжэй 1890 годъ, 9 верасня, ілюстраваны часопіс № 36, які выдаецца В. В. Камаровым. Яшчэ ніжэй Малюнак. На наступнай старонцы тэкст.
Старшы навуковы супрацоўнік Сухаркоў В. В.