# play Выставачная зала Выставы Навіны

Арт-праект “Камунікацыі”

З 5 па 29 мая ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” дэманструецца арт-праект магілёўскіх мастакоў Леніны Сіваковай і Юрыя Несцярука. Праект называецца «Камунікацыі» і ўяўляе больш за 40 твораў жывапісу.
Выхаванцы Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута Леніна Сівакова і Юрый Несцярук з першых творчых крокаў імкнуліся ствараць мастацкія вобразы выразнай творчай мовай. Асновы сваіх стыляў аўтары звязваюць з пераасэнсаваннем мастацкіх тэндэнцый пачатку XX стагоддзя-сімвалізму, супрэматызму. Мастакі не прымаюць натуралістычную праўдападобнасць ў творчасці, імкнуцца да перадачы не знешняй формы аб’екта або з’явы, а яго сутнасці.
Камунікацыя ў шырокім сэнсе-гэта апасродкаванае і мэтазгоднае ўзаемадзеянне двух і больш суб’ектаў, у вузкім сэнсе – працэс перадачы інфармацыі, у сацыяльным змесце – працэс перадачы інфармацыі ад аднаго чалавека да іншага. Прыйшоўшы на выставу, глядач уступае ў складаны і шматпланавы працэс ўстанаўлення кантакту з аўтарамі праз іх творы.
Адкрыццё выставы адбудзецца 5 мая ў 17:00.