# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Срэбная фібула-сюльгама X-XII стагоддзяў

Дарагія сябры, як заўжды па чацвяргах з вамі праект “Музейныя таямніцы ….або з гісторыі аднаго прадмета”! З бронзавага веку да эпохі Сярэднявечча зашпілька фібула была практычна адзіным відам зашпількі. Разнавіднасцяў гэтых зашпілек існавала мноства, кожны народ дадаваў нешта новае ў дызайн і механізм зашпільвання. Па фібулах можна вывучаць розныя гістарычныя эпохі, бо кожная з іх пакінула на зашпільках свой след, не толькі эстэтычны, але і рэлігійны. Фібулы былі асабліва распаўсюджаныя ў тых краінах, дзе людзі насілі вопратку свабоднага крою. Напрыклад, жыхары Рыма і Старажытнай Грэцыі змацоўвалі пры дапамозе такіх зашпілек…

>>>
# play # Ратуша Навіны

УПРАЎЛЕННЕ КУЛЬТУРЫ МАГІЛЁЎСКАГА ГАРВЫКАНКАМА УК “МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ МАГІЛЁВА” ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ! УК “Музей гісторыі Магілёва” запрашае навукоўцаў, выкладчыкаў ВНУ, краязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў прыняць удзел у працы Круглага стала, прысвечанага 755-годдзю Магілёва, які адбудзецца 28 чэрвеня 2022 года ў г. Магілёве.  Праблемнае поле Круглага стала: Сацыяльна-эканамічная, палітычная і ваенная гісторыя рэгіёна. Культурныя традыцыі: літаратура, мастацтва, адукацыя і навука. Славутыя магілёўцы Асаблівасці матэрыяльнай культура рэгіёна. Музей у сучасным грамадстве. Музейныя рэтраспектывы і перспектывы Магілёва. Даклады удзельнікаў будуць надрукаваны у 2023 годзе у зборніку матэрыялаў навуковай канферэнцыі “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Iспанскі Патагон графства Артуа.

Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! Як заўсёды, па чацвяргах з вамі “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета”. Яшчэ адна вельмі цікавая манета, падораная музею мецэнатам Валерыем Мікалаевічам Казаковым у 2018 годзе, знаходзіцца ў цяперашні час у экспазіцыі Музея гісторыі Магілёва. Гэта Iспанскі Патагон графства Артуа. На аверсе манеты – Крыж з двух перасякальных галінак або паліц (касой Бургундскі крыж), на якім вісіць жамчужына Ордэна Залатога Руна. Па баках – лічбы даты: “1623”. Зверху над каронай – малюнак пацука (абазначэнне манетнага двара г. Аррас). Пераклад легенды аверса: «Філіп IV,…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Экскурсія “Па месцах габрэйскай гісторыі Магілёва”.

Супрацоўнікамі Музея гісторыі Магілёва распрацаваны тэматычны музейны занятак (экскурсія) “Па месцах габрэйскай гісторыі Магілёва”. Ён уключае  ў  сябе наведванне месцаў, звязаных з гісторыяй як уласна Магілёва, так і габрэйскай супольнасці: гандлёвую плошчу, Школішча, габрэйскую рамесную вучэльню, вул. Вялікую Садовую (Ленінскую), будынак Талмуд-Торы (вул. Карла Маркса), могілкі і памятный знак на месцы гета. Экскурсія аўтобусна-пешаходная, працягласццю 2 гадзіны.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. “Горад якога няма. Гісторыя ў паштоўках. Працяг.”

Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! Сённяшняя музейная таямніца з’яўляецца працягам нашай нядаўняй публікацыі. І, як і ў мінулы раз, размова будзе не столькі аб самім прадмеце, колькі пра тое, што на ім намалявана. На адной са старадаўніх паштовак з відамі губернскага Магілёва, а надрукавана яна была ў 1915 годзе ў Маскоўскай друкарні, мы бачым абсалютна вядомы будынак Магілёўскага чыгуначнага вакзала. Вялікая ўдача, што за больш чым стогадовую гісторыю гэта архітэктурнае збудаванне захавалася практычна ў першапачатковым выглядзе. Канец ХІХ стагоддзя ў Расійскай імперыі характарызуецца сапраўдным чыгуначным бумам. Многія найбліжэйшыя да…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Ноч музеяў -2022. Фотасправаздача

20 мая ў УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылося культурна-забаўляльнае мерапрыемства ў рамках міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. Можна сказаць, што ў 2022 годзе Музей гісторыі Магілёва зрабіў усё магчымае, каб дагадзіць усім сваім наведвальнікам.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Габелен «Анёл з гербам Магілёва»

Добры дзень, дарагія сябры! У кастрычніку 2013 года ў канферэнц-зале музея гісторыі Магілёва прайшла прэзентацыя габелена «Анёл з гербам Магілёва». Манументальную работу выканала Марына Уладзіміраўна Несцярук, мастак музея, член Беларускага саюза мастакоў, над стварэннем якой яна працавала амаль год. За аснову сюжэту майстар ўзяла малюнак з канформацыённага прывілея на гарадскія вольнасці. Гэты гістарычны дакумент на самакіраванне быў выдадзены Магілёву каралём Рэчы Паспалітай Янам III Сабескім у 1676 годзе. Невядомы мастак дапоўніў прывілей выявай анёла, які трымае ў адной руцэ сэрца Хрыста, а ў другой – герб Магілёва 1661 года. “Сімволіка…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Амулет XI – XII стст. “Сякерка”

Дарагія сябры, як заўжды па чацвяргах з вамі праект “Музейныя таямніцы …або з гісторыі аднаго прадмета”! Ёсць рэчы, якія сведчаць пра твой сацыяльны статус. Пра статус, які чалавек набывае ў выніку сталення. Менавіта пра такую рэч, пра сякерку амулет XI – XII стст., пойдзе размова зараз. …Хлопчык, сын дружынніка. Яму 14 год. Прыйшоў час, калі можна пачынаць свой шлях воіна – шлях паходаў, шлях бітваў. Шлях малодшага дружынніка – отрака. …Раніца, бацька падразае валасы на галаве сына, робіць уласнымі рукамі першую “дарослую” мужчынскую прычоску. Хлопец садзіцца на каня. Бацька тройчы абводзіць каня вакол самага велічнага і магутнага дуба ў…

>>>