# play # Ратуша Выставы Гісторыя Навіны

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – Асноўны закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноватворныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін.
Установа культуры “Музей гісторыі Магілёва” запрашае ўсіх жадаючых наведаць свае экспазіцыі і пазнаёміцца з гісторыяй айчыннага канстытуцыйнага права.
Толькі ў нашым музеі экспануецца ўнікальны самы прагрэсіўны прававы дакумент Еўропы эпохі Адраджэння, правобраз практычна ўсіх еўрапейскіх Канстытуцый – Статут ВКЛ 1588 года, адзін з 29 вядомых арыгіналаў Статута ВКЛ 1594-1595 гг., адзіны ў Рэспубліцы Беларусь. Гэта наша першая старажытная Канстытуцыя, якая не мае аналагаў у тагачаснай Еўропе.