Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Iспанскі Патагон графства Артуа.
Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! Як заўсёды, па чацвяргах з вамі “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета”. Яшчэ адна вельмі цікавая манета, падораная музею мецэнатам Валерыем Мікалаевічам Казаковым у 2018 годзе, знаходзіцца ў цяперашні час у экспазіцыі Музея гісторыі Магілёва. Гэта Iспанскі Патагон графства Артуа. На аверсе манеты – Крыж з двух перасякальных галінак або паліц (касой Бургундскі крыж), на якім вісіць жамчужына Ордэна Залатога Руна. Па баках – лічбы даты: “1623”. Зверху над каронай – малюнак пацука (абазначэнне манетнага двара г. Аррас). Пераклад легенды аверса: «Філіп IV,…
>>>