# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы альбо з гісторыі аднаго прадмета. Зборнік казак для дзяцей.

Музейныя таямніцы альбо з гісторыі аднаго прадмета.

У сувязі з эканамічным развіццём еўрапейскіх краін, у першай палове XX ст. надаецца вялікая ўвага кнігадрукаванню і выдаецца літаратура для дзяцей. Выходзяць у друк зборнікі казак на нацыянальнай мове, якія ўпрыгожваюцца вялікай колькасцю каляровых ілюстрацый.

Некалькі гадоў таму калекцыю музея гісторыі Магілёва папоўніла кніга, выдадзеная ў Парыжы ў 1927 годзе. У ёй налічваецца 24 ліста, 48 старонак. Вокладка з аксаміту бардовага колеру. На ёй маецца цісненне залацістым колерам. Ўяўляе сабой зборнік казак для дзяцей. Мова арыгінала французская. У кнізе маюцца вельмі прыгожыя каляровыя ілюстрацыі, якiя дапаўняюць тэкст.

Дадзены экспанат дазваляе прадставіць ўзровень развіцця друку таго часу. Будзе цікавы для ўсіх ахвотных у далейшых экспазіцыйных праектах.