# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы альбо з гісторыі аднаго прадмета. Кніга “Гуакъ или неприоборимая верность, рыцарская повесць”

Музейныя таямніцы альбо з гісторыі аднаго прадмета. Кніга “Гуакъ или неприоборимая верность, рыцарская повесць

Што чыталі паненкі ў 200 гадоў таму? Адна з такіх кніжак для “лёгкага чытання” т.з. “лубочнай літаратуры”  знаходзіцца ў фондах нашага музея.

Гэта – бестсэлер свайго часу – “Гуакъ или неприоборимая верность, рыцарская повесць” – невялікага, амаль кішэннага фармату кніга. Перакладзены і перапрацаваны на густ спажыўца рыцарскі раман невядомага аўтара напісаны высакамоўным стылем. Упершыню кніга выдадзена ў Расіі ў 1780-я гады. Пазней аб гэтым творы рускія класікі Л. Талсты, М. Горкі выказваліся вельмі крытычна. “Глупая сказка вроде “Георга, милорда англинского”. Как жаль, что наши грамотные простолюдины не могут ничем лучше удовлетворять свою охоту к чтению! Язык, правописание, бумага, печать — всё в “Гуаке” соответствует нелепости и пошлости содержания и вполне оправдывает назначение типографии г. Сычева” – піша В.Г.Бялінскі. Але ж кніга зведала шмат пазнейшых перавыданняў у розных варыянтах, што сведчыць аб яе папулярнасці сярод пэўнага кола чытачоў.

Пра што ж гэты раман? У “Гуаку ” герой паходзіць з Фларыды, якая заваявала Канаду, супернікам яго на рыцарскім турніры выступае прынц, які з’явіўся з Суматры, – так ствараецца адчуванне неабсяжнасці сусвету, у якім рыцар атрымлівае адну перамогу за другой. Зрэшты, і гэтая фантастычная геаграфія можа набываць адкрыта казачную афарбоўку-далёкі горад захапляльна падобны на трыдзевятае царства:” шлях ім ляжаў праз месцы незаселеныя, па пясках сыпкім, праз лесу цёмныя, нетры непраходныя, праз горы высокія “. Акрамя традыцыйных змеяў і пачвараў з’яўляюцца супернікі таго ж класа, але літаратурныя: кракадзіл, гігант, які звяртаецца ў васіліска, безназоўнае пачвара з такім абліччам – “вялікая галава, доўгія рукі, капытамі ногі, вочы зялёныя”.

Наогул, ўразіць уяўленне – адна з задач такой літаратуры. І аўтар імкнецца здзівіць чытача то каскадам рыцарскіх паядынкаў, то шчодрай экзотыкай краін, куды трапляе яго герой, то пералікам любат юных паннаў, якія сустракаюцца герою на яго шляху, то апісаннямі нечувана раскошных інтэр’ераў, урачыстых цырымоній, пышных выездаў. Напрыклад: “В той прохладной и тенистой роще находилась великолепнейшая беседка; стены ее были вызолочены и украшены различными драгоценными каменьями, от которых происходил такой свет, который освещал всю беседку; в ней стояла кровать из слоновой кости с великолепным балдахином; против этой кровати висела на стене картина, изображающая Венеру совершенно нагую, пред нею стоял купидон, держащий в руках лук и стрелы”; “…Яхонты, изумруды, бирюза, жемчуг, алмазы и прочие самоцветные камни блистали повсюду; посреди комнаты стоял треножник – весь чистого золота, ножки которого были выточены из цельного сапфира”.

Мерай каштоўнасці такога тыпу кніг быў камерцыйны поспех, калі кніга разыходзілася, яна перавыдавалася і атрымлівала вядомасць, калі не – то забывалася і выходзіла са звароту. Такія кнігі можна было набыць у вулічных гандляроў “кніганошаў”, чытаныя часта былі ў сямейным ці сяброўскім коле.

Старшы навуковы супрацоўнік Н.А. Прачакова