# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава незвычайных малюнкаў

Выстава незвычайных малюнкаў пройдзе ў салоне выставачнай залы з 9 па 27 лютага. Арганізатарамі выставы “Дакрананне да колеру” выступілі УК “Музей гісторыі Магілёва” і ДУА “Магілёўскі гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”. У экспазіцыі малюнкі дзяцей-аўтыстаў як вынік майстар-класа па манатыпіі Магілёўскага мастака Кацярыны Паповай. У гэтых працах уласны творчы почырк кожнага дзіцяці, яны першапачаткова ўнікальныя і непаўторныя, як непаўторны іх погляд на свет.