# play # Ратуша Выставы Навіны

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: ад гістарычных вытокаў і да рэферэндума.

Музей гісторыі Магілёва запрашае ўсіх жадаючых 27 лютага наведаць музейную экспазіцыю, паслухаць лекцыі (10.00, 12.00, 14.00, 16.00), прыняць удзел у тэматычных экскурсіях прысвечаных гісторыі канстытуцыйных традыцый беларускага народа. Вы пабачыце ўнікальны асобнік Статута 1588 года створаны на старабеларускай мове – першай нашай  старажытнай канстытуцыі, не меўшай аналагаў у тагачаснай Еўропе. Вы пазнаёміцеся з гісторыяй айчыннага канстытуцыйнага права, са зместам і адметнасцямі Канстытуцый Беларусі створаных у XX стагоддзі, даведаецеся пра асноўныя падыходы і навацыі сучаснага праекта новай рэдакцыі Асноўнага Закона нашай краіны. Прыходзьце. Атрымайце асалоду ад наведвання. Вы самі, у гэты дзень, з’яўляецеся творцамі навейшай гісторыі Беларусі – галасуеце на рэферэндуме. Адчуйце веліч і старажытнасць нашай дзяржаўнай гістарычнай канстытуцыйнай традыцыі. Спрычыніцеся да яе.  Уваход вольны.