# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Гісторыя адзiнадцатая: “Часопіс “Ніва”

Дарагія сябры!!! Музей гісторыі Магілёва віншуе ўсіх са Старым Новым годам і жадае выканання ўсіх жаданняў.
Як заўсёды, па чацвяргах, праект “Музейныя таямніцы … або з гісторыі аднаго прадмета”.

У фонды музея ў 2016 годзе былі перададзеныя нумары часопіса “Ніва”. Ён пачаў выдавацца ў Санкт – Пецярбургу ў 1870 годзе пад кіраўніцтвам рэдактара А. Ф. Маркса і праіснаваў да 1918 года. На працягу ўсяго перыяду дзейнасці пазіцыянаваўся як ілюстраваны часопіс, які меў падзагаловак: “Часопіс літаратуры, палітыкі і сучаснага жыцця”. Матэрыялы былі разлічаны на розныя сацыяльныя групы чытачоў.

Вялікая ўвага на старонках часопіса надавалася падзеям у сферы палітыкі, эканомікі і культуры. Карэспандэнты і аўтары знаёмілі чытачоў з тым, што адбывалася ў Расійскай імперыі, Заходняй Еўропе, Азіі і іншых краінах. Выходзіў штотыдзень нумары 1-52, з якіх у канцы года можна было зрабіць падшыўку. Часопіс меў вялікую колькасць ілюстрацый і бясплатныя прыкладання. У нумарах за 1916 год знайшлі адлюстраванне падзеі Першай сусветнай вайны ў сувязі з гісторыяй горада Магілёва.

Асабліва цікавая для сучаснага чытача рубрыка рэкламы!

Старшы навуковы супрацоўнік Сухаркоў В. В.