# play # Ратуша Навіны

Круглы стол на тэму: “Музей у гарадской прасторы: сацыякультурны аспект”

06.04.2022 у УК “Музей гісторыі Магілёва” адбыўся Круглы стол на тэму: “Музей у гарадской прасторы: сацыякультурны аспект”, прымеркаваны да года гістарычнай памяці, удзельнікамі якога сталі прадстаўнікі ўстаноў музейнага тыпу горада Магілёва:
гісторыка-дэманстрацыйная зала Магілёўскага інстытута МУС;
гісторыка-дэманстрацыйная зала упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці;
музей гісторыі РУП ” Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
музейны пакой гісторыі і працоўнай славы ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Аграмашсэрвіс”;
музей славы УА «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт ім.А. А. Куляшова;
кабінет-музей гісторыі аховы здароўя Магілёўскай вобласці;
музей гісторыі і баявой славы ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва»;
этнаграфічны музейны пакой “Хатка з бабулінай душою” ДУА “Сярэдняя школа № 37 г.Магілёва».

Установы музейнага тыпу валодаюць велізарным сацыяльным, педагагічным, выхаваўчым і культурным патэнцыялам у станаўленні эстэтычнай свядомасці падрастаючага пакалення, далучэнні асобы да мастацтва, фарміравання ў яе маральна-эстэтычных пачуццяў і перакананняў, мастацкіх густаў і патрэбаў, – адзначылі арганізатары мерапрыемства. – Сучасныя музеі, валодаючы магутнымі рэсурсамі ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні маладога пакалення, умацоўваюць культурную ідэнтычнасць, падтрымліваюць сацыяльную згуртаванасць і з’яўляюцца медыятарамі ў сферы міжкультурнага ўзаемадзеяння.

Удзельнікі мерапрыемства распавялі калегам пра спецыфіку працы, абмеркавалі актуальныя пытанні па рэалізацыі сумесных культурна-асветных акцый і агульнагарадскіх міжмузейных праектаў, разгледзелі перспектыўныя напрамкі дзейнасці.