# play # Ратуша Навіны

Экскурсія “Па месцах габрэйскай гісторыі Магілёва”.

Супрацоўнікамі Музея гісторыі Магілёва распрацаваны тэматычны музейны занятак (экскурсія) “Па месцах габрэйскай гісторыі Магілёва”.

Ён уключае  ў  сябе наведванне месцаў, звязаных з гісторыяй як уласна Магілёва, так і габрэйскай супольнасці: гандлёвую плошчу, Школішча, габрэйскую рамесную вучэльню, вул. Вялікую Садовую (Ленінскую), будынак Талмуд-Торы (вул. Карла Маркса), могілкі і памятный знак на месцы гета.

Экскурсія аўтобусна-пешаходная, працягласццю 2 гадзіны.