# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Габелен “Выгляд горада Магілёва”

Добры дзень, дарагія сябры! З вамі рубрыка «Музейныя таямніцы … або з гісторыі аднаго прадмета”.

Важнымі крыніцамі, якія даюць магчымасць гістарычнай рэканструкцыі тэрыторыі Магілёва мінулых стагоддзяў, з’яўляюцца раннія выявы горада. Адна з іх – гравюра невядомага нямецкага аўтара XVIII стагоддзя з надпісам “Выгляд горада Магілёва”. У музейнай экспазіцыі УК «Музей гісторыі Магілёва» знаходзіцца габелен з гэтай выявай горада, які выкананы мастаком музея Марынай Несцярук ў тэхніцы ручнога ткацтва. Але не ўсё так адназначна. Існуе меркаванне, што гэта панарама горада з боку ракі Дубравенкі. У цэнтры – Дубравенская каменная брама, за ёй на ўзвышшы – Багаяўленская царква, злева ад яе чатырох’ярусная Званіца Богаяўленскага манастыра. Справа ад царквы – каменная вежа, верагодна, ратуша. Малюнак абаронча-замкавага комплексу, магчыма, стылізаваны. Частка сцяны ад Дубравенскай брамы была каменнай, мела амбразуры і злучалася з замкам, але на гравюры яна ідзе паралельна ўмацаванням і адразае замак ад Дубравенкі, што не адказвае рэчаіснасці.