# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Газета “Сцяг працы”

Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! З вамі рубрыка “Музейныя таямніцы…. або з гісторыі аднаго прадмета”.

Гісторыя любога населенага пункта складаецца з розных этапаў. І калі пра больш старажытня перыяды мы можам атрымаць інфармацыю з дапамогай археалагічных знаходак і з пісьмовых крыніц, то развіццё друку, асабліва выданне газет у другой палове XX стагоддзя, дазваляе нам аднавіць гісторыю ў эканамічным аспекце.

У канцы 20-х пачатку 30-х гг.XX ст. у рамках індустрыялізацыі ў СССР разгарнулася будаўніцтва буйных прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці. Адным з такіх прадпрыемстваў быў завод штучнага валакна ім. В. В. Куйбышава. Першая яго чарга была запушчана 7 лістапада 1930 г., а да 1940-га года завод быў адным з найбуйнейшых хімічных прадпрыемстваў СССР. На заводзе выпускаліся цэлафан, тэкстыльная і віскозная нітка і г.д. нягледзячы на тое, што ў XXI ст. ён быў зачынены, а корпуса знесены, гісторыя былога прамысловага гіганта засталася на старонках газет.

У фондах музея знаходзіцца асобнік газеты “Сцяг працы”. Газета ўяўляла сабой орган партыйнага камітэта, завкома, Камітэта камсамола і дырэкцыі Магілёўскага завода штучнага валакна. Надрукаваная была перад самым Новым годам, ў сераду, 28 снежня 1966 года. Усе артыкулы на беларускай мове. Прачытаўшы газету, якая складалася ўсяго з аднаго ліста, г. зн. двух старонак, мы даведаемся, што работнікі прадпрыемства былі занятыя не толькі выкананнем гадавых планаў у хімічнай галіне, але ведалі аб засваенні космасу, у прыватнасці аб пасадцы аўтаматычнай станцыі «Луна-13» на паверхню Месяца і аб даследаваннях якія там праводзіліся. Надавалася ўвага і фізічнаму развіццю, пра што мы даведаемся з спартыўнай рубрыкі. Прысутнічае віншаванне З Новым 1967-м годам.

Такім чынам, дадзенае перыядычнае выданне паказвае нам яшчэ адну старонку з жыцця Магілёва.

Старшы навуковы супрацоўнік, В.В. Сухаркоў