# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Фаянсавую масленка ў стыле trompe-l’oeil.

Вітаем Вас, шаноўныя аматары музея. З вамі зноў рубрыка “Музейныя таямніцы”.

У экспазіцыі нашага музея можна пабачыць цікавую побытавую рэч – фаянсавую масленку ў стыле trompe-l’oeil (падман вачэй) у форме качкі.

Пасудзіна вытворчасці таварыства заводаў М.С. Кузнязова створана ў канцы XIX – пачатку XX ст., мае даўжыню 21 см, вышыню 14 см. Такія пасудзіны часта выкарыстоўваліся не толькі як масленкі, але і паштэтніцы, цукерніцы і нават шкатулкі для захоўвання рознай драбязы. Але ў каталогах вытворцы яна падаецца менавіта як масленка.

Дарэчы, у такія масленкі не проста клалі масла, але і выкарыстоўвалі іх для таплення сметанковага масла, каб ужо вадкае масла падаваць да стала ў час свята Масленіцы.

Тамплейныя масленкі вырабляліся ў розных формах – голуба, курыцы, рака, баранчыка, рыбы, рознай садавіны і гародніны. Але ж качка была найбольш папулярнай, бо ў традыцыйнай беларускай культуры качка сымбалізавала працяг роду, трывалую сям’ю і хатні дабрабыт.

Старшы навуковы супрацоўнік, Прачакова Н.А.