Відэа з выставы “Па хвалях памяці”
Рэпартаж тэлеканала ” Беларусь 4. Магілёў”
>>>Рэпартаж тэлеканала ” Беларусь 4. Магілёў”
>>>Выстава выдатнага фотамастака Анатоля Талкачова “Па хвалях памяці” адкрылася 19 кастрычніка ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Прызнаны на ўсіх узроўнях майстар аб’ектыва ўжо дзясяты год узначальвае народны фотаклуб «Вясёлка» і па-ранейшаму не толькі сам дэманструе высокае творчае майстэрства, але і актыўна прасоўвае маладых фатографаў, прыўносіць у работу клуба «Вясёлка» ўсё новыя і новыя фарбы. Пасля традыцыйнай цырымоніі адкрыцця Анатоль Талкачоў разам з гледачамі прайшоўся па зале і распавёў пра тое, пры якіх абставінах з’явіліся некаторыя фатаграфіі.
>>>20 кастрычніка прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян у Музеі гісторыі Магілёва сёння правёў першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Іванавіч Грамада. Разглядаліся пытанні, звязаныя з захаваннем культурнай спадчыны, з захаваннем гістарычных каштоўнасцяў абласнога цэнтра. Сёння 17 новых аб’ектаў Магілёва ўпісаны ў ахоўную зону. Гэтаму пытанню ў абласным цэнтры надаецца асаблівая ўвага. Магілёўцы задавалі пытанні і па тэлефоне, дзякавалі прадстаўніку Міністэрства за падтрымку ўстановам культуры горада, кампетэнтнае рашэнне надзённых праблем, звязаных з захаваннем культурнай спадчыны рэгіёна.
>>>20 кастрычніка ў Музеі гісторыі Магілёва адбыўся Адзіны дзень інфармавання па тэме: “Харчовая бяспека Рэспублікі Беларусь ва ўмовах эканамічных санкцый. Імпартазамяшчэнне як нацыянальны праект і комплексная стратэгія развіцця эканомікі». Падчас дня інфармавання першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Грамада В.І. закрануў актуальныя пытанні галіны культуры: павышэнне зарплаты, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, дзейнасці ў сферы правядзення культурных мерапрыемстваў і іншыя. З павагай, УК “Музей гісторыі Магілёва”.
>>>Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! З вамі рубрыка “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета”. Кастрычнік 1917 г. аказаў уплыў на жыццё Магілёва. Савецкая ўлада, усталяваная ў горадзе, запатрабавала стварэння новых сродкаў масавай інфармацыі, у якіх падзеі асвятляліся б з пункту гледжання бальшавікоў, прычым яны мусілі б улічваць мясцовыя асаблівасці. Такім сродкам масавай інфармацыі стала мясцовая газета “Саха і молат”. Яна была заснавана павятова-гарадскім выканаўчым камітэтам, а пасаду рэдактара сумяшчаў з асноўнай пасадай старшыня гарадскога рэвалюцыйнага камітэта І.Геранімус. Рэдакцыя размяшчалася ў будынку Стаўкі. Газета выходзіла штодня, асноўная мова руская.…
>>>З 19 кастрычніка па 13 лістапада ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» пройдзе персанальная выстава Магілёўскага фотамастака Анатоля Фёдаравіча Талкачова «Па хвалях памяці». Займацца фатаграфіяй Анатоль Фёдаравіч пачаў у 1965 годзе падчас тэрміновай службы ў шэрагах паветрана-дэсантных войскаў, пастаянна здымаючы на фота жыццё вайсковай часткі. Захапленне фатаграфіяй працягнулася і пасля дэмабілізацыі. Творчыя прыхільнасці Анатоля Фёдаравіча – класічная фатаграфія, любімыя жанры – пейзаж, партрэт, фотапаляванне. З 1972 года – Талкачоў член народнага фота-кінаклуба «Вясёлка», з 2012 года Анатоль Фёдаравіч нязменны кіраўнік. Прымаў удзел больш чым у 140 гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх…
>>>14 кастрычніка ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адбыўся ўрачысты прыём у гонар Дня маці, які правёў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Віктаравіч Студнеў. Ордэнамі маці ўзнагародзілі 11 мам, якія выхоўваюць пецярых і больш дзяцей. Ганаровыя граматы і падзякі ад гарадскога выканаўчага камітэта і гарсавета ўручылі шматдзетным мамам, якія паспяваюць не толькі гадаваць дзяцей, але і актыўна праяўляюць сябе ў грамадскім жыцці.
>>>Міністэрства культуры праводзіць паўторны конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду. Падрабязна па спасылцы: http://kultura.mogilev.by/2022/10/04/%d0%bc%d0%b8%d0%bd%d0%b8%d1%81%d1%82%d0%b5%d1%80%d1%81%d1%82%d0%b2%d0%be-%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%83%d1%80%d1%8b-%d0%bf%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%be%d0%b4%d0%b8%d1%82-%d0%bf%d0%be%d0%b2%d1%82/
>>>Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! З вамі рубрыка “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета”. У экспазіцыі музея прадстаўлены вельмі цікавы экспанат, які матэрыяльна сведчыць пра піўную імперыю Лекерт-Янік у дарэвалюцыйнай Беларусі. Гэта фірмовая піўная бутэлька піваварнага завода Янік, выкананая з празрыстага бутэлькавага шкла з выпуклым крылатым вензелем са стылізаваных літар, якія нагадваюць «Э Я». Пад вензелем надпіс: “Піваварны завод Э. Ф. Янік Магілёў губ”. Лекерты – самыя вядомыя півавары ў Беларусі, якія стварылі тут у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў сапраўдную імперыю. Заснавальнікам дынастыі з’яўляецца баварскі падданы…
>>>