# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё часовай экспазіцыі 23 лістапада 2022 года

23 лістапада 2022 года ў 16.00 у выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі «Боль без тэрміну даўнасці», прысвечанай ахвярам генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзе будуць выкарыстаны матэрыялы, атрыманыя падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перададзеныя музею прадстаўнікамі гарадской пракуратуры і УКДБ па Магілёўскай вобласці.