# play Навіны

ІНФАРМАЦЫЯ па правядзенні усебеларускай акцыі “Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!”

У сучасных геапалітычных умовах, калі не спыняюцца спробы фальсіфікацыі і скажэнні гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, становіцца ўсё менш і менш непасрэдных сведак і ўдзельнікаў ваенных падзей, для нас жыццёва важна захаваць для нашчадкаў кожны факт і дэталь – усё, што стала ўвасабленнем духоўнай сілы беларускага народа ў цяжкія ваенныя гады.

У мэтах ушанавання і захавання памяці пакалення пераможцаў Нацыянальная акадэмія навук Беларусі выступіла з ініцыятывай усебеларускай акцыі “Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!”.

Новыя матэрыялы з сямейных хронік і ўспамінаў, навукова-даследчыя працы школьнікаў, копіі дакументаў з архіваў, біяграфіі і інш паступаюць у Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Матэрыялы аналізуюцца, сістэматызуюцца, рыхтуюцца да публікацыі ўжо ў трэцяй кнізе “Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!”, а ў цэлым сведчаць аб прамой сувязі пакаленняў і аб’ядноўваюць розныя пакаленні вакол ваеннай гісторыі і гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Уся дасланая інфармацыя сістэматызуецца ў базу дадзеных, якая вядзецца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (у строгай адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб аўтарскіх і сумежных правах) і можа быць выкарыстана ў далейшым у аналагічных гістарычных або сацыяльна-гістарычных даследаваннях. У цяперашні час распрацаваны і зацверджаны праект канцэпцыі асобнага інтэрнэт-партала (навукова-інфармацыйнага), на якім плануецца размяшчэнне сабраных матэрыялаў. Вядзецца абмеркаванне і ўзгадненне яго тэхнічнай часткі з Аб’яднаным інстытутам праблем інфарматыкі НАН Беларусі.

Усе зацікаўленыя жыхары краіны могуць дасылаць захаваныя (спецыяльна сабраныя) успаміны і фотаздымкі ўдзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны. Паступаючыя матэрыялы будуць сістэматызаваны, дадаткова навукова апрацаваны і падрыхтаваны для новых кніжных выданняў або размяшчэння ў электроннай базе дадзеных або на інтэрнэт-партале.

Адрас: 220072 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1.
E-mail: voenhistbel@mail.