# play Выставачная зала Выставы Навіны

Часовая экспазіцыя «Боль без тэрміну даўнасці»

23 лістапада 2022 года ў рамках года гістарычнай памяці ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адкрылася часовая экспазіцыя «Боль без тэрміну даўнасці», прысвечаная ахвярам генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі пракуратуры горада Магілёва, УКДБ па Магілёўскай вобласці, Упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама, старшыня Магілёўскага гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» М.С.Барысенка, навучэнцы школ.
У аснову часовай экспазіцыі ляглі матэрыялы, атрыманыя ў ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перададзеныя прадстаўнікамі пракуратуры горада Магілёва і УКДБ па Магілёўскай вобласці.
Зацягваюцца, парастаюць травой і лесам раны нашай шматпакутнай зямлі, сляды ваенных нягод. Прытупляецца з гадамі боль страт. Але ёсць Свяшчэнная памяць, якую мы абавязаны перадаваць з пакалення ў пакаленне. І не толькі пра гераізм воінаў Чырвонай Арміі і партызан, але і пра той жах, які прынёс на нашу зямлю нацызм. Назва яму-генацыд беларускага народа. Злачынцам, рабіўшым яго, няма прабачэння! Яны праклятыя на векі вечныя, а злачынствы супраць чалавечнасці, здзейсненыя імі, не маюць тэрміну даўнасці.
Як адзначыў пракурор горада Магілёва Аляксандр Генадзьевіч Бароўскі, старэйшае пакаленне зрабіла ўсё магчымае, каб цяперашнія беларусы ганарыліся і шанавалі сваю краіну, яе незалежнасьць. І мы не маем права забываць пра гістарычны подзвіг салдат-пераможцаў, якія разграмілі фашызм, адваявалі для беларусаў і ўсяго чалавецтва права на існаванне. Яны захавалі нам жыццё і свабоду. У імя тых, хто аддаў жыцці за мірнае неба над нашай галавой, мы павінны абараняць інтарэсы дзяржавы і жыцця людзей.