Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Кафля.
Дарагія сябры, як заўжды па чацвяргах з вамі праект “Музейныя таямніцы ….або з гісторыі аднаго прадмета”! Кафля… Цагляная плітка-аздабленне печкі. Яна выконвала роль своеасаблівага “каларыфера” – павялічвала аддачу цеплыні натопленай печкі. Але продкам гэтага было мала. Вонкавая пласціна кафлін у XVI – XVII стагоддзях аздаблялася разнастайнымі сюжэтамі, пакрывалася палівай. На кафлі наносіліся выявы гербаў, разнастайных сімвалаў і сюжэтаў. Самая танная кафля была тэракотавай – абпалены выраб не пакрываўся палівай. Больш дарагія вырабы пакрываліся аднаколернай палівай. Як правіла ў XVI – XVII стагоддзях выкарыстоўвалі «мураўлёную» – зялёную паліву. Эліта магла дазволіць…
>>>