# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё выставы “Па хвалях памяці”

Выстава выдатнага фотамастака Анатоля Талкачова “Па хвалях памяці” адкрылася 19 кастрычніка ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва.
Прызнаны на ўсіх узроўнях майстар аб’ектыва ўжо дзясяты год узначальвае народны фотаклуб «Вясёлка» і па-ранейшаму не толькі сам дэманструе высокае творчае майстэрства, але і актыўна прасоўвае маладых фатографаў, прыўносіць у работу клуба «Вясёлка» ўсё новыя і новыя фарбы. Пасля традыцыйнай цырымоніі адкрыцця Анатоль Талкачоў разам з гледачамі прайшоўся па зале і распавёў пра тое, пры якіх абставінах з’явіліся некаторыя фатаграфіі.