# play # Ратуша Навіны

Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь правёў прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян.

20 кастрычніка прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян у Музеі гісторыі Магілёва сёння правёў першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Іванавіч Грамада.
Разглядаліся пытанні, звязаныя з захаваннем культурнай спадчыны, з захаваннем гістарычных каштоўнасцяў абласнога цэнтра. Сёння 17 новых аб’ектаў Магілёва ўпісаны ў ахоўную зону. Гэтаму пытанню ў абласным цэнтры надаецца асаблівая ўвага.
Магілёўцы задавалі пытанні і па тэлефоне, дзякавалі прадстаўніку Міністэрства за падтрымку ўстановам культуры горада, кампетэнтнае рашэнне надзённых праблем, звязаных з захаваннем культурнай спадчыны рэгіёна.