# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава «Па хвалях памяці»

З 19 кастрычніка па 13 лістапада ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» пройдзе персанальная выстава Магілёўскага фотамастака Анатоля Фёдаравіча Талкачова «Па хвалях памяці».

Займацца фатаграфіяй Анатоль Фёдаравіч пачаў у 1965 годзе падчас тэрміновай службы ў шэрагах паветрана-дэсантных войскаў, пастаянна здымаючы на фота жыццё вайсковай часткі. Захапленне фатаграфіяй працягнулася і пасля дэмабілізацыі. Творчыя прыхільнасці Анатоля Фёдаравіча – класічная фатаграфія, любімыя жанры – пейзаж, партрэт, фотапаляванне. З 1972 года – Талкачоў член народнага фота-кінаклуба «Вясёлка», з 2012 года Анатоль Фёдаравіч нязменны кіраўнік. Прымаў удзел больш чым у 140 гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставах мастацкай фатаграфіі, а таксама ў 42 міжнародных салонах і фотавыставах. Узнагароджаны ганаровымі дыпломамі і сярэбраным медалём еўрапейскага конкурсу, які праходзіў у Балгарыі. У 1997 годзе атрымаў званне «Артыст ФІАП» міжнароднай федэрацыі мастацкай фатаграфіі. Работы апублікаваныя ў каталогах федэрацыі фотамастацтва.

У дадзенай экспазіцыі да 75-гадовага юбілею аўтар прадставіў больш за 200 работ. Адкрыццё адбудзецца 19 кастрычніка ў 17: 00.