# play Выставачная зала Навіны

Урачысты прыём у гонар Дня маці

14 кастрычніка ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адбыўся ўрачысты прыём у гонар Дня маці, які правёў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Віктаравіч Студнеў.
Ордэнамі маці ўзнагародзілі 11 мам, якія выхоўваюць пецярых і больш дзяцей. Ганаровыя граматы і падзякі ад гарадскога выканаўчага камітэта і гарсавета ўручылі шматдзетным мамам, якія паспяваюць не толькі гадаваць дзяцей, але і актыўна праяўляюць сябе ў грамадскім жыцці.