# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Фірмовая піўная бутэлька піваварнага завода Янік

Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! З вамі рубрыка “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета”. У экспазіцыі музея прадстаўлены вельмі цікавы экспанат, які матэрыяльна сведчыць пра піўную імперыю Лекерт-Янік у дарэвалюцыйнай Беларусі. Гэта фірмовая піўная бутэлька піваварнага завода Янік, выкананая з празрыстага бутэлькавага шкла з выпуклым крылатым вензелем са стылізаваных літар, якія нагадваюць «Э Я». Пад вензелем надпіс: “Піваварны завод Э. Ф. Янік Магілёў губ”. Лекерты – самыя вядомыя півавары ў Беларусі, якія стварылі тут у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў сапраўдную імперыю. Заснавальнікам дынастыі з’яўляецца баварскі падданы…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Фёдар Стэфановіч Кісялёў

Добры дзень, дарагія сябры! Як заўсёды, па чацвяргах з вамі рубрыка “Музейныя таямніцы … або з гісторыі аднаго прадмета”. У верасні 2019 года пайшоў з жыцця вядомы Магілёўскі мастак, непараўнальны майстар акварэлі, педагог Фёдар Стэфановіч Кісялёў. Фёдар Кісялёў – прадстаўнік Віцебскай школы, член Беларускага саюза мастакоў, у 2018 годзе быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Яго называлі тонкім лірыкам беларускага пейзажу, які мог улоўліваць нюансы прасторы і перадаваць іх у сваіх акварэлях. На карцінах майстра-цудоўныя пейзажы, гарадская Архітэктура, рамантычныя і філасофскія вобразы. Найбольш блізкімі тэмамі для мастака былі матывы Айчыны і…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выставачны праект “Жыццё чалавека”

У выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылося адкрыццё выставачнага праекта “Жыццё чалавека”. Праект уяўляе сабой рэтраспектыву мастацкіх твораў, звязаных з тэмай лёсу і жыцця чалавека. У ім прынялі ўдзел аўтары розных пакаленняў, якія заклікаюць наведвальнікаў на філасофскія разважанні. Выставачны праект “Жыццё чалавека ” адкрые для наведвальнікаў новыя творы выяўленчага мастацтва і стане значнай з’явай у культурным жыцці нашага горада.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё выставачнага праекта “Жыццё чалавека “

21 верасня ў 17.00 у выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта членаў Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Выстава “Жыццё чалавека ” прадстаўляе рэтраспекцыю мастацкіх твораў, звязаных з тэмай лёсу і жыцця чалавека. Аўтары розных пакаленняў, сабраных у адной экспазіцыйнай прасторы, выклікаюць наведвальнікаў на разважанні і вядуць дыялог паміж сабой. У экспазіцыі прадстаўлены работы старэйшага пакалення, пераасэнсаванне традыцый і новая мова выяўленчага мастацтва маладых мастакоў. Асацыятыўная форма вобразнай інтэрпрэтацыі становіцца асновай творчай практыкі мастакоў Магілёўшчыны. Мастакі не толькі адлюстроўваюць рэальны, дакументальны факт, але і ставяць пэўную…

>>>
# play # Ратуша Навіны

STICKER-квэст “БІБЛІЯзнатакі” (суместна з @public_libraries_mogilev)

15 верасня ў гарадской ратушы @public_libraries_mogilev быў арганізаваны антуражны STICKER-квэст “БІБЛІЯзнатакі”, прысвечаны Году гістарычнай памяці для навучэнцаў “Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа”. Удзельнікам каманд неабходна было ўспомніць магілёўскія славутасці, гістарычныя падзеі, культурныя традыцыі і інш. Прыемным бонусам стала экскурсія для рабят па “Музею гісторыі горада Магілёва”.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Накладка з выявай евангеліста Іаана XVII cтагоддзя.

Дарагія сябры, як заўжды па чацвяргах з вамі праект “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета”. Адной з каштоўных знаходак магілёўскіх археолагаў з’яўляецца срэбраная, пазалочаная звонку, накладка з выявай евангеліста Іаана XVII cтагоддзя. Рэч выканана ў стылі барока. Яна калісці аздабляла вокладку напрастольнага Евангелля. Іаан адлюстравана разам з уласным сімвалам – арлом. Арол сімвалізуе сабой юнацтва і сілу. Дарэчы, евангеліст Іаан быў самым маладым па ўзросту сярод евангелістаў. Арол таксама сімвалізаваў недасягальную вышыню слова Божага, евангельскага вучэння і таямніц веры. Выявы чатырох евангелістаў з іх сімваламі у храме звычайна змяшчаюцца…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Газета “Сцяг працы”

Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! З вамі рубрыка “Музейныя таямніцы…. або з гісторыі аднаго прадмета”. Гісторыя любога населенага пункта складаецца з розных этапаў. І калі пра больш старажытня перыяды мы можам атрымаць інфармацыю з дапамогай археалагічных знаходак і з пісьмовых крыніц, то развіццё друку, асабліва выданне газет у другой палове XX стагоддзя, дазваляе нам аднавіць гісторыю ў эканамічным аспекце. У канцы 20-х пачатку 30-х гг.XX ст. у рамках індустрыялізацыі ў СССР разгарнулася будаўніцтва буйных прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці. Адным з такіх прадпрыемстваў быў завод штучнага валакна ім. В. В. Куйбышава.…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Агульнагарадское свята ў парку Падніколле

1 верасня 2022 года ў парку Падніколле адбылося агульнагарадское свята, прысвечанае Дню ведаў “Звініць званок!”, на якім была прадстаўлена і інфармацыйна-рэкламная пляцоўка музея гісторыі Магілёва.

>>>