Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Двухзубы відэлец.
Дарагія сябры, як заўжды па чацвяргах з вамі праект “Музейныя таямніцы …або з гісторыі аднаго прадмета”! Відэлец… Такая звыклая для сучаснага чалавека рэч. Ці не праўда? Здаецца, што ён заўсёды быў індывідуальным прыборам, але на самай справе гэта далёка не так. У эпоху Сярэднявечча відэльцаў звыклага для нас выгляду не існавала ўвогуле. Лыжка і нож – вось індывідуальныя сталовыя прыборы таго часу. У XVI – XVII стагоддзях на землях Беларусі, як і ў іншых частках Еўропы, распаўсюджваюцца двухзубыя відэльцы. Яны мелі касцяныя ручкі, большасць з іх была выкавана з жалеза.…
>>>