# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё выставы «Я – Валерый Плаксін. Арт-75»

31 жніўня ў 17: 00 у выставачнай зале «Музея гісторыі Магілёва» адкрыецца выстава вядомага магілёўскага мастака «Я – Валерый Плаксін. Арт-75» Валерый Мікалаевіч выпускнік факультэта прыкладнога мастацтва Маскоўскага тэкстыльнага інстытута. З 1978 года Плаксін узначальваў мастацкую майстэрню ААТ «Магатэкс» і больш за трыццаць гадоў займаўся дызайнам тканін, вядомасць аб якіх перасягнула межы Савецкага Саюза, ён стварыў звыш тысячы малюнкаў роспісу па тканіне. А яшчэ паралельна ствараў карціны. Асноўным аб’ектам творчасці майстра з’яўляюцца не падзеі, якія адбываюцца ў жыцці і нават не сама рэальнасць, а ўражанні, разважанні, унутраны свет, эмоцыі… Экспазіцыя «Я – Валерый Плаксін. Арт-75» умоўна падзелена на шэсць частак: серыя аўтапартрэтаў, графіка ў стылі Укіё-э, крэатыўныя імправізацыі вядомых работ Маціса, Далі, Пікассо, Малевіча і іншых знакамітых мастакоў, Прысвячэнне творчасці геніяльнага Леанарда да Вінчы, Мэрылін Манро і кампазіцыі свабоднага рашэння.

Выстава будзе працаваць да 18 верасня 2022 года па адрасе: вул.Першамайская,5/1, з 11.00 да 19.00, панядзелак-аўторак – выхадны.