# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выставачны праект “Жыццё чалавека”

У выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылося адкрыццё выставачнага праекта “Жыццё чалавека”.
Праект уяўляе сабой рэтраспектыву мастацкіх твораў, звязаных з тэмай лёсу і жыцця чалавека. У ім прынялі ўдзел аўтары розных пакаленняў, якія заклікаюць наведвальнікаў на філасофскія разважанні.
Выставачны праект “Жыццё чалавека ” адкрые для наведвальнікаў новыя творы выяўленчага мастацтва і стане значнай з’явай у культурным жыцці нашага горада.